Млыніўскі раён[1] (укр.: Млинівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Млыніў[1] (укр.: Млинів).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 37880 чалавек, плошча — 945 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 29 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 92 сяла.