wd wp Пошук:

Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно

Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно (чэшск.: Mendelova univerzita v Brně) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка

Гэта найстарэйшая вышэйшая сельскагаспадарчая і лясная ўстанова адукацыі на чэшскіх землях. Універсітэт названы ў гонар выдатнага навукоўца Іагана Мендэля. Першапачаткова ўстанова была заснавана ў Брно ў 1919 годзе як сельскагаспадарчы ўніверсітэт, які існаваў пад гэтай назвай да 1994 года. Затым установа насіла да 2009 года назву Універсітэт сельскай і лясной гаспадаркі імя Мендэля ў Брно. Яго стварэнне стала вынікам доўгатэрміновых намаганняў па стварэнні вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы ў Маравіі, якая доўгі час была адным з рэгіёнаў з найбольш развітай сельскай гаспадаркай у Цэнтральнай Еўропе. За час свайго існавання ўстанова зведала шэраг арганізацыйных і змястоўных змяненняў і падрыхтавала амаль 20 тысяч інжынераў-аграрыяў, больш за 6,5 тысяч інжынераў-лесаводаў і амаль 5,5 тысяч інжынераў-эканамістаў.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Брно
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі