wd wp Пошук:

Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура

Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісаакавіча Азгура — музей, прысвечаны жыццю і творчасці выдатнага беларускага скульптара Заіра Азгура. Знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. З. Азгура, д. 4.

Заснаваны 4 студзеня 1996 г. паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб увекавечанні памяці народнага мастака СССР, Героя Сацыялістычнай Працы Азгура Заіра Ісакавіча». Адзіны манаграфічны музей у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны на базе Творчай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (аддзяленне скульптуры) і асабістай майстэрні скульптара.

Інтэр’ер

Будынак у якім знаходзіцца музей быў узведзены ў 1984 г. па праекце архітэктара В. М. Аладава. Музей адкрыты там у 1996 годзе, з 1999 года будынак уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пры будаўніцтве не былі праведзены геалагічныя даследаванні і будынак узвялі на апоўзні, з прычына чаго ён быў зачынены і прызнаны аварыйным. У 2004 годзе будынак музея быў перададзены гораду. Кіраванне культуры Мінгарвыканкама вылучыла неабходныя сродкі для правядзення прац па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і ўзмацненню падмурка будынка[1].

Зноскі

  1. Музей Заира Азгура Архівавана 23 жніўня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Музеі Мінска
1984 год у Мінску
Мастацкія музеі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
З’явіліся ў 1996 годзе
З’явіліся ў 1984 годзе
1996 год у Мінску
Музеі паводле алфавіта