wd wp Пошук:

Меер дэ Хан

Меер Ісак дэ Хан (14 красавіка 1852, Амстэрдам — 24 кастрычніка 1895, Амстэрдам) — нідэрландскі жывапісец.

Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і прадпрымальніка. У Амстэрдаме маляваў партрэты, сярод яго вучняў былі Іосіф Якаб Ісааксан, Луіс Харц і Барух Лопес Леа дэ Лагуна. У 1887 годзе адпраўляецца ў Парыж для вывучэння жывапісу, тут ён сустракае і жыве непрацяглы час з Тэа ван Гогам, праз яго знаёміцца ​​з Камілем Пісаро і з Полем Гагенам. Тэа ван Гог прадставіў Меера свайму брату Вінцэнту, з якім ён пазней абмяняўся некалькімі лістамі. У Брэтані дэ Хан падтрымліваў сувязь з Мары Генры, уладальніцай прыморскага гасцінічнага кафэ «Buvette de la plage», дзе дэ Хан і Гаген пасяліліся ў 1890—1891 гадах. Яны пакрывалі сцены сталовай імпрэсіянісцкімі фрэскамі, якія былі надрукаваны толькі ў 1920-х гадах. Мары Генры нарадзіла дачку, якую назвалі Ідай, але Дэ Хан неўзабаве вярнуўся ў Амстэрдам. Працаваў сумесна з мастакамі школы Понт-Авена.

Сёння бар Buvette de la plage быў адноўлены да свайго ранейшага аблічча, з сучаснымі рэпрадукцыямі, усталяванымі для замены арыгінальных насценных роспісаў.

У 2010 годзе ў музеі Арсэ была арганізавана выстава работ дэ Хана.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129403652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
  2. 1 2 Meijer de Haan
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129403652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129403652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта