wd wp Пошук:

Мегрынская ГЭС

Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт[1].

Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.

Гісторыя праекта

Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах[2]. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі[3][2].

8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу[4].

У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВт[5].

Зноскі

  1. Прошла церемония закладки фундамента Мегринской ГЭС(руск.) , Новости Армении - NEWS.am (8 лістапада 2012). Праверана 1 верасня 2014.
  2. 1 2
    Armenian-Iranian HPPs to be constructed on Araks River(англ.)  (16 верасня 2010). Праверана 1 верасня 2014.
  3. Дан старт строительству Мегринской ГЭС(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 1 верасня 2014.
  4. Итак, дан старт строительству Мегринской ГЭС(руск.) , ARMENPRESS (8 лістапада 2012). Праверана 1 верасня 2014.
  5. Плановая мощность Мегринской ГЭС будет снижена до 100 мВт | Новости Армении- АРМЕНПРЕСС Армянское информационное агентство
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных