Маўрысіа Макры (ісп.: Mauricio Macri, нар. 8 лютага 1959, Тандыль) — аргенцінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Аргенціны з 10 снежня 2015 года.
У мінулым быў дэпутатам Ніжняй палаты аргенцінскага парламента, мэрам Буэнас-Айрэса (з 24 чэрвеня 2007 года па 10 снежня 2015 года). Прэзідэнт футбольнага клуба «Бока Хуніярс» (1995—2007). 22 лістапада 2015 года абраны прэзідэнтам Аргенціны.
Нарадзіўся ў адной з найбагацейшых сем’яў у краіне, вывучаў грамадзянскае будаўніцтва ў аргенцінскім Каталіцкім універсітэце ў Буэнас-Айрэсе. Затым ён таксама вучыўся ў бізнес-школе Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку і ў Вортанскай бізнес-школе Пенсільванскага ўніверсітэта.
Макры пачаў сваю кар’еру як аналітык у будаўнічай кампаніі SIDECO Americana s. a.
З 1984 ён працаваў у крэдытным аддзеле Citibank у Буэнас-Айрэсе, у тым жа годзе пачаў працаваць у будаўнічай кампаніі DADS, што адносіцца да яго сямейнай кампаніі Grupo Macri. У 1985 стаў яе генеральным сакратаром.
У 1986—1992 працаваў віцэ-прэзідэнтам, а затым прэзідэнтам кампаніі SIDECO.
У 1992 стаў намеснікам дырэктара кампаніі Sevel, якая вырабляе аўтамабілі, апраз два гады ўзначаліў яе.
У 1995 стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Бока Хуніярс», у 1999 і 2003 пераабраны на гэтую пасаду, якую займаў да 2007.
На палітычнай сцэне ён з’явіўся ў 2003, калі стаў заснавальнікам правацэнтрысцкай партыі «Compromiso para el Cambio» (Абавязацельствы да змены). У тым жа годзе ён прыняў удзел у выбарах на пасаду мэра Буэнас-Айрэса. Ён атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, а ў другім ён атрымаў 47 & nbsp;% галасоў і прайграў кандыдату ад левых Анібалю Ібарры.
У 2005 яго партыя ўвайшла ў кааліцыйную «Propuesta Republicana» (Рэспубліканскую прапанову), ад якой ён стаў членам Палаты дэпутатаў на парламенцкіх выбарах у кастрычніку таго ж года.
У лютым 2007 абвясціў аб сваім намеры прыняць удзел у наступных мясцовых выбарах на пасаду мэра сталіцы. У першым туры галасавання 2 чэрвеня ён выйграў з лікам 45,6 % галасоў. У другім туры 24 чэрвеня ён перамог свайго суперніка Даніэля Фільмусу, атрымаўшы 60,96 % галасоў.
У 2015 вырашыў пазмагацца за пасаду прэзідэнта Аргенціны. У першым туры, які адбыўся 25 кастрычніка, ён атрымаў 34,15 % галасоў, выйшаўшы ў другі тур разам з былым віцэ-прэзідэнтам Даніэлем Сіолі, які атрымаў 37,08 % і быў падтрыманы дзеючым прэзідэнтам Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер.