Машыўскі раён[1] (укр.: Машівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Машыўка[1] (укр.: Машівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 19783 чалавекі, плошча — 889 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 39 сёлаў.