wd wp Пошук:

Маці Ванханен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ванханен. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Маці Танелі Ванханен (фінск.: Matti Taneli Vanhanen; 4 лістапада 1955, Ювяскюля) — фінляндскі палітык; з 2003 па 2010 год — прэм’ер-міністр Фінляндыі і старшыня партыі Фінляндскі цэнтр.

У 1976 годзе Маці Ванханен уступіў у партыю Фінляндскі цэнтр. У 1980—1983 гг. працаваў старшынёй моладзевага аддзялення партыі. З 1981 па 1984 год быў дэпутатам савета кунта (муніцыпалітэта) Эспа.

Да прыходу ў парламент у 1991 Ванханен працаваў у Вантаа ў мясцовай газеце «Кехясанамат» журналістам у 1985—1988 гг. і галоўным рэдактарам у 1988—1991 гадах. У 1991 годзе ён быў абраны ў Эдускунту. З 1991 па 1995 Ванханен з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі парламента па экалогіі.

У 2003 годзе быў міністрам абароны ва ўрадзе Анелі Яатээнмякі. У гэтым жа годзе ён узначаліў партыю Фінляндскі цэнтр і 24 чэрвеня 2003 г. стаў прэм’ер -міністрам. Ванханен узначальваў два ўрады: першы кабінет міністраў дзейнічаў з 24.6.2003 па 19.04.2007 , другі кабінет міністраў — з 19.04.2007 па 21.06.2010. Узначаленыя ім ўрады сталі 69-м і 70-м па ліку кабінетамі міністраў у гісторыі краіны.

У 2006 годзе Ванханен удзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы 18,6 % галасоў, заняў трэцяе месца і не прайшоў у другі тур.

12 чэрвеня 2010 г на партыйным з’ездзе ён абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў прэм’ера і лідара партыі «Фінляндскі цэнтр», патлумачыўшы гэта рашэнне станам здароўя. На згаданых пасадах з 22 чэрвеня 2010 года яго змяніла Мары Ківініемі.

У цяперашні час Маці Ванханен жыве ў Клаўкала, Нурміярві.[6][7]

Зноскі

  1. 1 2 https://www.eduskunta.fi/FI/kansanedustajat/Sivut/414.aspx
  2. Matti Taneli Vanhanen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.ts.fi/uutiset/kotimaa/1074036196/Liitto+kesti+20+vuotta Праверана 16 студзеня 2021.
  4. https://www.is.fi/viihde/art-2000000269079.html Праверана 16 студзеня 2021.
  5. Knowledge Graph — 2012. Праверана 25 ліпеня 2020.
  6. Towards a stronger sense of community — Case Klaukkala (на ангельску)
  7. Kotikenttäedusta ei apua — ylivoimainen Niinistö jätti muut kotikunnissaan korkeintaan hopealle (на фінскай)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ювяскюля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Міністры абароны Фінляндыі
Катэгорыя·Дэпутаты Эдускунты
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Міністры фінансаў Фінляндыі
Катэгорыя·Спікеры Эдускунты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных