Махараджа (Магараджа[1]) (санскр.: महाराज, Mahārāja IAST «вялікі цар») — індыйскі князь; вышэйшы тытул з даступных індыйцу. У Пуранах і іншых індускіх помніках гэты тытул належыць перш за ўсё да кіраўніка вялікага індыйскага царства, якое ахоплівала ў II ст. большую частку Індыі, Малаку, Суматру і суседнія астравы. У васальных дзяржавах Індыі яго насілі некаторыя кіраўнікі, якія прынялі яго самі або атрымалі тытул ад брытанскага ўрада. Такімі былі магараджы Гваліёра, Індора, Траванкора, Візьянаграма і іншыя.