wd wp Пошук:

Матч ТВ

«Матч ТВ»расійскі федэральны агульнадаступны канал пра спорт і здаровы лад жыцця. Транслюе спартыўныя падзеі, навіны, аналітычныя і забаўляльныя праграмы, рэаліці- і ток-шоу, дакументальныя цыклы, шоў пра здаровы лад жыцця, мастацкія фільмы і серыялы пра спорт. Спартыўнымі каментатарамі канала з’яўляюцца Дзмітрый Губерніеў[ru], Георгій Чарданцаў, Нобель Арустамян, Канстанцін Геніч. Вядучыя канала — Яўген Савін, Соф’я Тартакова, Марыя Орзул, Павел Занозін. Вяшчае 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён у годзе. Аддзяленні тэлеканала ёсць у Екацярынбургу, Казані, Краснаярску, Растове-на-Доне, Санкт-Петебурге, Уфе, Хабараўску.[1][2][3]

Зноскі

  1. Максимилиан Алфимов. «Матч ТВ» покажет Кубок Африки (руск.) , Sports.ru (17 чэрвеня 2019). Праверана 18 чэрвеня 2019.
  2. СМИ: «Барселона» рассмотрит вариант с возвращением Неймара только после публичных извинений форварда (руск.) , «Матч ТВ» (18 чэрвеня 2019). Праверана 18 чэрвеня 2019.
  3. СМИ: «Спартак» намерен расторгнуть контракт с Глушаковым (руск.) , «Матч ТВ» (18 чэрвеня 2019). Праверана 18 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Спорт у Расіі
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове
Катэгорыя·Спартыўныя тэлеканалы
Катэгорыя·Кругласутачныя тэлеканалы
Катэгорыя·2015 год у Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Тэлеканалы Расіі