wd wp Пошук:

Матамба

Матамба (парт.: Matamba) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Сфарміравалася меркавана ў XVI ст. Праіснавала да канца XIX ст.

Упершыню ўзгадваецца ў 1535 г. у лісце караля Афонсу I як тэрыторыя, падпарадкаваная Каралеўству Конга. Відавочна ў канцы XVI ст. тут была ўсталявана мясцовая дынастыя жанчын-валадарак. У 1630-ыя гг. улада перайшла да Ганны Нзінгі, што паходзіла ад нгола суседняй дзяржавы Ндонга. Яна паклала пачатак дынастыі, якая кіравала да 1767 г.

У 1756 г. у краіне пачалася грамадзянская вайна за пераемнасць улады. Матамба фактычна раскалолася на 2 варагуючыя дзяржавы. Яна была аб’яднана зноў толькі каля 1810 г.

У другой палове XIX ст. Матамба трапіла пад непасрэдны ўплыў Партугаліі і ў 1891 г. была далучана да яе заходнеафрыканскіх валоданняў.

Пачынаючы з Ганны Нзінгі, манархі Матамбы спавядалі каталіцызм. Вышэйшую ўладу маглі займаць як жанчыны, так і мужчыны. Грамадства падзялялася на некалькі саслоўяў. Да канца XIX ст. Матамба ўдзельнічала ў гандлі рабамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1891 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1535 годзе
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Гісторыя Анголы