wd wp Пошук:

Тэльч

Тэльч (чэшск.: Telč) — горад-музей у Чэхіі, першы ў краіне помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Галоўная плошча

Заснаваны меркавана ў 1099 г., калі мясцовы сеньёр маркграф Ота пабудаваў тут раманскую капліцу, прысвяціўшы яе Дзеве Марыі. Упершыню згадваецца ў 1333 г., калі маркграф Карал (пазней чэшскі кароль і нямецкі імператар Карл IV) набыў Тэльцкі замак. У 1339 г. замак у караля набывае Ольдржых III з Градца з роду Віткавічаў з Градца. Вакол замка ўжо вырас горад, а каля замкавых сцен раскінулася вялікая гандлёвая плошча, акружаная купецкімі дамамі. Унікальная форма Тэльча была абумоўлена тым, што з аднаго боку разрастанне кварталаў абмяжоўвалі роў і крапасная сцяна, з іншага — сажалкі. У XVI стагоддзі замкам і горадам валодаюць сеньёры з Градца.

У гонар Захарыяша з Градца названа галоўная (рыначная) плошча горада. Пры ім замак перабудоўваецца ў стылі рэнесанс майстрамі Антоніа Влачам і Бальдасарам Магджы дэ Роніа. Фасады дамоў на галоўнай плошчы таксама былі перабудаваны ў стылі рэнесанс і барока.

У 1604 годзе род сіньёраў Градца па мужчынскай лініі згасае, і горад становіцца ўласнасцю сям’і Славата. Наступны этап развіцця горада цалкам належыць езуіцкаму ордэну — у горадзе былі пабудаваны езуіцкі калегіум і некалькі школ, астранамічная абсерваторыя, музычнае вучылішча. Езуітам належыць і адзін з найпрыгажэйшых гарадскіх касцёлаў. У XVII стагоддзі Тэльч пераходзіць ў валоданне роду Ліхтэнштэйн і застаецца ціхім правінцыйным гарадком дагэтуль.

У 1971 годзе горад быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам, а з 1992 года ўключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1995 года дзяржаўны замак Тэльч з’яўляецца таксама нацыянальным помнікам культуры.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады края Высачына
Катэгорыя·Тэльч
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1099 годзе
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Чэхіі