Марэн Мерсен (таксама: Марын Мерсен; фр.: Marin Mersenne; 8 верасня 1588 — 1 верасня 1648) — французскі матэматык, фізік, філосаф і тэолаг, тэарэтык музыкі.
На працягу першай паловы XVII стагоддзя быў па сутнасці каардынатарам навуковага жыцця Еўропы, вёў актыўную перапіску практычна з усімі значнымі навукоўцамі таго часу. Гэтая перапіска мае велізарную навуковую і гістарычную каштоўнасць. Мерсен мае таксама значныя асабістыя навуковыя заслугі ў галіне матэматыкі, акустыкі і тэорыі музыкі.