wd wp Пошук:

Марыя Уладзіміраўна Адамейка

Марыя Уладзіміраўна Адаме́йка (20 мая 1929, Днепрапятроўск — 13 чэрвеня 1990) — беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1963).

Біяграфія

Нарадзілася 20 мая 1929 года ў Днепрапятроўску, Украіна. Яе бацькі паходзілі з вёскі Жыцькава (Барысаўскі раён), куды неўзабаве і вярнулася ўся сям’я. У школьныя гады ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах і канцэртах[1].

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі, ва ўзросце 12 гадоў вывезена ў Германію, дзе біржы працы была прададзена ўладальніку бойні. Там дзяўчынка дапамагала прадуктамі савецкім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў лагеры непадалёк, пакуль не была злоўлена гаспадаром, які жорстка пакараў яе. Потым гаспадар майстэрні, дзе працавала шмат суайчыннікаў, выкупіў Марыю ў мясніка[1].

У 19491952 гады Марыя Адамейка працавала мастацкім кіраўніком Чэрвеньскага РДК, на Смалявіцкай ДРЭС, у спецыяльным Барысаўскім дзіцячым доме[2].

З 1952 года салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. Выканальніца беларускіх народных жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г. Аўдзеенка).

Ушанаванне памяці

На будынку Жыцькаўскага Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Адамейка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ БОРИСОВЩИНЫ(недаступная спасылка)
  2. “Пеліся песні душой…”: агляд-конкурс у гонар Марыі Адамейка Архівавана 20 жніўня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дніпры
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара