Марыя Тэрэза Бурбон-Пармская (ісп.: María Teresa de Borbón-Parma; 28 ліпеня 1933 — 26 сакавіка 2020) — іспанская прынцэса, належыць да малодшай галіны каралеўскай сям’і. Стрыечная сястра іспанскага караля Філіпа VI.
Марыю Тэрэзу называлі «чырвонай прынцэсай» з-за прыхільнасці ідэі «сацыялістычнай манархіі». Яна адначасова падтрымлівала манархісцкую партыю карлістаў і крытыкавала капіталізм. Пры гэтым яна лічыла, што замест класавай барацьбы неабходны пастаянны пошук згоды. У яе не было дзяцей, яна ніколі не была замужам і жыла адна[8].
Стала ахвярай пандэміі каранавіруса COVID-19. Памерла ва ўзросце 86 гадоў.