Марыя Каспар-Фільзер (7 жніўня 1878, Рыдлінген — 12 лютага 1968, Браненбург) — нямецкі жывапісец новага часу. Адна з заснавальнікаў Neue Münchener Sezession, знаходзілася пад уплывам імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. У 1896—1902 гадах вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Штутгарце і Мюнхене, у 1905 годзе ў Парыжы. У 1907 годзе выйшла замуж за Карла Каспара. Яна была першай нямецкай мастачкай, прызначаным прафесарам у 1925 годзе. З 1925 па 1933 год выкладала жывапіс у Мюнхене. У нацысцкую эпоху яе творы лічылі дэгенератыўным мастацтвам і выдалялі з музеяў. Пасля заканчэння вайны атрымала некалькі ўзнагарод.