wd wp Пошук:

Марыус Лінвік

Марыус Лінвік (нарв.: Marius Lindvik; нар. 27 чэрвеня 1998, Фрогнер, Акерсхус) — нарвежскі скакун з трампліна, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы чэмпіён свету сярод юніёраў (2018), алімпійскі чэмпіён (2022), чэмпіён свету па палётах на лыжах з трампліна (2022).

Спартыўная кар’ера

5 снежня 2015 года дэбютаваў на этапе Кубка свету.

На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Лілехамеры Лінвік выйграў сярэбраны медаль у асабістых спаборніцтвах. З камандай Нарвегіяй ён фінішаваў шостым. У змешаным камандным турніры ён таксама заваяваў сярэбраную ўзнагароду.

Сезон 2019/20 Марыус пачаў з паспяховага выступу на трампліне ў Клінгентале, дзе ён упершыню падняўся на подыум індывідуальных спаборніцтваў. Праз некалькі тыдняў падчас Турніру чатырох трамплінаў, на этапе ў Гарміш-Партэнкірхене ён атрымаў першую для сябе перамогу на этапах Кубка свету. 4 студзеня перамог на трампліне ў Інсбруку.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Скакуны на лыжах з трампліна Нарвегіі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акерсхусе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года
Катэгорыя·Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года