wd wp Пошук:

Марына Лінчук

Мары́на Лінчу́к (4 верасня 1987, Мінск) — беларуская топ-мадэль, актрыса[1].

Біяграфія

У 15 гадоў Марына прыехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.

Лінчук стала абліччам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з’явілася на Victoria’s Secret Fashion Show.

У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з’явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.

Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцей-ідалаў. У восеньскай рэкламе гэтага брэнда сярод «ідалаў» таксама апынуліся актрыса Ліў Тайлер, дачка рэдактара французскага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфельд і іншыя знакамітасці.

Разам з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук з’яўляецца адным з абліччаў Escada Moon Sparkle пад псеўданімам Сімона.[2] Яна таксама аблічча Восень/Зіма 2008 Miss Dior Cherie.

Марына — вегетарыянка, займаецца ёгай.

Зноскі

  1. https://www.kinopoisk.ru/name/2330338/
  2. Escada Moon Sparkle Архівавана 17 мая 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фотамадэлі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Топ-мадэлі