wd wp Пошук:

Марына Генадзьеўна Марозава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозава. Марына Генадзьеўна Марозава (23 красавіка 1958, Дзяржынск, Мінская вобласць, БССР) — кампазітар, педагог, дацэнт (1993), прафесар (2002).

Біяграфія

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1983, класа Я. Глебава). З 1985 года выкладала ў Мінскім педагагічным універсітэце. Пазней у Інстытуце сучасных ведаў. З’яўлялася музычным кіраўніком аркестра Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

Творчасць

Працуе пераважна ў галіне вакальнай лірыкі. У творчасці апіраецца на традыцыі беларускага і расійскага музычна-паэтычнага фальклору. Аўтар 3 сімфоній, у тым ліку «Чорная быль» (1988), «На кірмашы» (1989), кантат, у тым ліку «Муха-цакатуха» на словы К. Чукоўскага (1982), 2 сюіты з балета «Стойкі алавяны салдацік» і «Adagio», струннага квартэта «Лічбы на сэрцы» па матывах аднайменнага цыкла карцін М. Савіцкага (1985), канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам і для кларнета з аркестрам, музыкі да тэлеспектакляў, вакальных цыклаў і рамансаў на вершы А. Пушкіна, А. Кальцова, А. К. Талстога, Ф. Цютчава, А. Міцкевіча, А. Блока, а таксама песень на вершы беларускіх паэтаў М. Башлакова, Н. Гілевіча, Н. Мацяш, Т. Мушынскай, Я. Янішчыц і іншых, і на народныя тэксты. Выпушчаны 3 кампакт-дыскі з яе музыкай — «Маленне свечак», «Споведзь жанчыны», «Дотык».

На аснове лібрэта Таццяны Мушынскай Марына Марозава напісала оперу «Доктар Айбаліт», прэм’ера якой адбылася 4 кастрычніка 2015 года ў Нацыянальным тэатры оперы і балета[1].

Зноскі

  1. Дзіцячая опера: што «Доктар…» прапісаў?

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка