wd wp Пошук:

Марцін Вальзер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вальзер.

Марцін Іаганес Вальзер (Martin Walser; нар. 24 сакавіка 1927, Васербург-на-Бодэн-Зэ, Германія) — нямецкі пісьменнік.

Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт (1951). Аўтар раманаў «Шлюбы ў Філіпсбургу» (1957), «Палова гульні» (1960), «Адзінарог» (1966), «Па той бок кахання» (1976), «Намаганні душы» (1979), «Прыбой» (1985), «Абарона дзяцінства» (1991), аповесцяў і навел «Хвароба Галістля» (1972), «Лятучы конь» (1978), «Дорле і воўк» (1987), п’ес «Кароткі выезд» (1961) «Дуб і трус» (1962), «Спадар Крот у звышнатуральную велічыню» (1964), «Бойка ў пакоі» (1967) і інш., літаратуразнаўчых прац. Пад уплывам творчасці Б. Брэхта і Ф. Кафкі ў творах у цэнтр увагі ставіць праблему маральных пошукаў, імкнення асобы да самаідэнтыфікацыі ў сучасным свеце. Важнае месца ў раманах і драмах М. І. Вальзера займаюць сацыяльна-крытычныя матывы.

Зноскі

  1. Вальзер Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Martin Walser // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вальзер Мартин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Lersch E., Viehoff R. Rundfunk, Politik, Literatur. Martin Walsers früher Erfahrungen bei Süddeutschen Rundfunk zwischen 1949 und 1957 // Schriftsteller und Rundfunk / Hrsg.: J. Hucklenbroich, R. ViehoffKon: UVK, 2002. — Т. 2. — S. 213–257. — ISBN 978-3-89669-374-7

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Драматургі Германіі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Пісьменнікі Германіі
Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Нарадзіліся 24 сакавіка
Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
Нарадзіліся ў Баварыі
Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы
Нямецкамоўныя пісьменнікі