wd wp Пошук:

Маруна трохкветкавая

Павіліца (маруна) трохкветкавая (Galium triflorum) — кветкавая травяністая расліна сямейства марэнавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам і слабым распасцёртым чатырохгранным сцяблом вышынёй 25-60 см. Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, на верхавінцы каротказавостранае даўжынёй 4-6 і шырынёй да 1 см. Ніжняе і верхняе лісце па 4 у кальчаках, сярэдняе — па 6. Прыкветкавае лісце шылавата-ланцэтнае. Белаватыя кветкі сабраны па 2-3 на доўгіх голых кветаножках у пазушных паўпарасоніках. Плады з двайным ці адным мерыкарпіем, усаджаны доўгімі, белымі, бліскучымі кручкавата-загнутымі валаскамі

Пашырэнне

Паўднёва-барэальны галарктычны від. Арэал ахоплівае Скандынавію, Японію, Кітай, Паўночную Амерыку. Пашырана на паўночным усходзе, у цэнтры Еўрапейскай часткі, Прыбалтыцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі дакладна вядомыя адзінакавыя месцазнаходжанні паблізу паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: яловыя і ялова-шыракалістыя лясы.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Маруна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта