wd wp Пошук:

Мартэ Олсбю-Ройселан

Мартэ Олсбю-Ройселан (нарв.: Marte Olsbu Røiseland; нар. 7 снежня 1990) — нарвежская біятлоністка, шматразовая чэмпіёнка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года у спрынце, чэмпіёнка Еўропы, пераможца этапаў Кубка IBU, прызёр чэмпіянатаў Нарвегіі.

Кар’ера

Упершыню прабілася на этапы кубка Свету у складзе сваёй зборнай у сезоне 2012/2013. Дэбют адбыўся ў індывідуальнай гонцы ў Эстэрсунде. З адной прамашкай Олсбю фінішавала 28-й і набрала ў залік Кубка свету 13 ачкоў. У наступны раз спартсменка прыняла ўдзел у розыгрышы Кубка свету ўжо ў наступным сезоне ў французскім Ансі. У праследаванні яна заняла 21-е месца.

У першай гонцы біятлоннай праграмы на Алімпійскіх гульнях у Карэі, Мартэ змагла заваяваць першую для сябе алімпійскую ўзнагароду - сярэбраны медаль у жаночым спрынце.[1]

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Антхольцы (Італія) у 2020 годзе Мартэ Олсбю стала 5-разовай чэмпіёнкай, выйграўшы і заключную гонку з масавым стартам 23 лютага.

Вынікі

Алімпійскія гульні

Год Месца правядзення Інд Спр Пр МС Эст Зм
2018 АГ Пхёнчхан 2

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пер Эст
2011 ЧС Нове-Места-на-Мораве U21 9 37 27
2013 ЧЭ Банска U26 19 9 13 4
2014 ЧЭ Нове-Места-на-Мораве U26 14 1 7 3

Чэмпіянаты свету

Год Месца правядзення Інд Спр Пер МС Эст Зм АЗм
2015 ЧС Контыялахты 31 42 5
2016 ЧС Холменколен 42 11 16 7 1 3
2017 ЧС Гохфільцэн 58 54 16 29 11 8
2019 Эстэрсунд 23 25 4 7 1 1 1
2020 Антхольц 3 1 3 1 1 1 1

Кубак свету

Перамогі на этапах Кубка свету

Асабістыя
Эстафеты (станам на 27 лістапада 2016)
# Дата Месца правядзення гонкі Дысцыпліна
1. 11 сакавіка 2016 ХальменколенЭстафета
2. 27 лістапада 2016 ЭстэрсундЗмешаная эстафета

Зноскі

  1. Гаворак, Аляксандр. Акімава і Дальмаер – лепшыя! Мы пра алімпійскі спрынт, і гэта не жарты . Праверана 10 лютага 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Біятланісты Нарвегіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі