Марту́к[3] (Eremopýrum) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae).
Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцеблы прамыя або каленчата-узыходныя, 4-30 см вышынёй. Похвы расшчэплены амаль дашчэнту, з кароткімі валаскамі або голыя; вушкі серпападобныя, на верхавіне. Язычкі перапончатыя, голыя, 0,2-1,5 мм даўжынёй. Лісце ланцэтна-лінейнае або лінейнае, плоскае, валасістае або голае, 1-7 мм шырынёй.