wd wp Пошук:

Марта Контула

Марта Эдыт Марыя Контула (фінск.: Martta Kontula; 20 чэрвеня 1908, Кюменэ, Кюменскі павет, Выбаргская губерня, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 20 верасня 2006, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінская актрыса тэатра і кіно, кампазітар, оперная спявачка, музычны педагог.

Біяграфія

Вучылася вакалу ў Ханны Гранфелт. У 1930—1932 гадах навучалася драматычнаму майстэрству ў Хельсінкскай тэатральнай школе (цяпер Хельсінкская тэатральная акадэмія). У 1932—1973 гадах выступала ў тэатрах у Хельсінкі, Выбарга, Тампэрэ і Поры. Як оперная спявачка, прымала ўдзел у некалькіх операх, у гады Другой сусветнай вайны гастралявала на фронце. Працавала настаўнікам музыкі. У 1930-х гадах складала музыку, з’яўляецца аўтарам шэрагу песень. Усяго напісала дзесяць вядомых песень. Выкарыстоўвала псеўданім Martti.

У 1933—1960 гадах здымалася ў кіно. Усяго знялася ў 29 кіна- і тэлефільмах, серыялах. Была замужам за акцёрам і тэатральным рэжысёрам Фрыцам-Хуга Бэкманам (1934—1947). Медаль Pro Finlandia (1958).

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 27 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кампазітары Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Pro Finlandia
Катэгорыя·Музычныя педагогі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Фінляндыі
Катэгорыя·Актрысы Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Выбаргскай губерні