Маркіўскі раён[1] (укр.: Марківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Луганскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Маркіўка[1] (укр.: Марківка).
Утвораны ў 1920 годзе. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2015 года складае 15 347 чалавек, плошча — 1166 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 8 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 33 сяла.