wd wp Пошук:

Марка Хук

Марка Хук (ням.: Marco Huck), імя пры нараджэнні Муамер Хукіч (сербск.: Муамер Хукић/Muamer Hukić); нар. 11 лістапада 1984 года, Угаа, абшчына Сеніца, Югаславія) — нямецкі баксёр сербскага паходжання, які выступае ў першай цяжкай вагавой катэгорыі (англ. Cruiserweight).

Біяграфія

Марка Хук, выхадзец з сям’і сербаў, да сямі гадоў жыў у абшчыне Нові-Пазар, вобласць Рашка, Сербія. У 1993 годзе ён пераехаў са сваёй сям’ёй з Югаславіі ў Германію, дзе жыў у горадзе Білефельд у сацыяльным каардынацыйным цэнтры. Марка вырас у беднай сям’і. У яго ёсць старэйшая сястра і дзве малодшых. У жніўні 2009 года атрымаў нямецкае грамадзянства.

Кікбоксінг

Хук да бокса зрабіў кар’еру ў кікбоксінгу і трэніраваўся з Ульфам Шмітам ў палацы спорту горада Білефельд. Ва ўзросце 16 гадоў ён стаў чэмпіёнам Еўропы па кікбоксінгу, а ў 18 гадоў — самым маладым чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод нямецкіх каманд.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Баксёры Германіі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся 11 лістапада
Нарадзіліся ў Сербіі
Нарадзіліся ў 1984 годзе
Баксёры паводле алфавіта
Баксёры Югаславіі
Асобы