wd wp Пошук:

Маньчжурская аперацыя

Маньчжурская аперацыя — наступальная аперацыя Савецкіх Узброеных Сіл i Мангольскай армii, праведзеная падчас Другой сусветнай вайны па вызваленне Маньчжурыi ад японскай акупацыі.

Перадумовы і прычыны

На 1945 год Японская iмперыя захопiла Карэю, Маньчжурыю (Паўночна-усходняя правынцыя Кiтая), Індакiтай i Інданезiю.

На Ялцінскай канферэнцыі 1945 году, дзе паміж СССР, ЗША і Брытаніяй абмяркоўвалася пасляваенная Еўропа, таксама ўздымалася пытанне аб уступленні Савецкага Саюза ў вайну ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з Японіяй. Гэта было выгадна не толькі англiчанам i амерыканцам, але і савецкаму лiдару Сталіну, які хацеў вярнуць Паўднёвы Сахалін і Курылы, якія адышлі да Японіі пасля руска-японскай вайны 1904-1905 гадоў. Таксама на ўключэнне СССР у вайну с Японiей настойлiваў кiтайскi галоўнакамандуючы Чан Кайшы.

Ход баявых дзеянняў

Могілках пакутнікаў Савецкай Чырвонай Арміі, пабудаванае ў Маньчжурыі пасля Маньчжурскай аперацыі

8 жнiўня Савецкi Саюз аб’яўляе вайну Японii.

9 жніўня 1945 года перадавыя савецкiя разведвальныя атрады пачалі наступ. Адначасова авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па ваенных аб’ектах у Харбіне, Сіньцзіне і Цзіліне, па раёнах засяроджвання войскаў, вузлах сувязі і камунікацыях японцаў у памежнай зоне. Савецкi Ціхаакіянскі флот перарэзаў камунікацыі, якія злучалі Карэю і Маньчжурыю з Японіяй.

16 жніўня пасля разлютаваных баёў, якія вялі з праціўнікам часткі 1-й Чырванасцяжнай і 5-й армій, быў узяты горад Муданьцзян.

19 жніўня японскія войскі амаль паўсюдна сталі здавацца ў палон, у той жа час у Мукдэне савецкія войскі ўзялі ў палон імператара Маньчжоу-го Пу І. Да 20 жніўня савецкія войскі выйшлі на маньчжурскую раўніну. З 18 па 27 жніўня былі высаджаны паветраныя дэсанты ў Харбіне, Фэнцяне, Сіньцзіне, Цзіліне, Родзюне, Дайрэне, Хэйдзё і іншых гарадах, а таксама выкарыстаныя рухомыя перадавыя атрады.

2 верасня Японiя капiтулiравала.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Савецка-японская вайна
Бітвы ў Расіі
Канфлікты 1945 года
Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны
Бітвы паводле алфавіта