wd wp Пошук:

Маноліс Глезас

Маноліс Глезас (грэч.: Μανώλης Γλέζος; 9 верасня 1922, вёска Алірантас, востраў Наксас — 30 сакавіка 2020, Афіны) — грамадскі і палітычны дзеяч Грэцыі, пісьменнік, сімвал антыфашысцкага руху.

Біяграфія

Паштовая марка СССР, 1959

Нарадзіўся 9 верасня 1922 года. З 1935 года жыў з сям’ёй у Афінах. Скончыў сярэднюю школу, парцаваў у аптэцы. У 1940 годзе паступіў у Вышэйшую школу эканамічных і гандлёвых навук. Падчас Другой сусветнай вайны ў ноч на 31 мая 1941 года Глезас разам з А. Сантасам сарваў нацысцкі сцяг з Акропаля. У 1941—43 гадах арыштоўваўся акупантамі. У 1943 годзе збег з турмы. Пасля вызвалення Грэцыі ад нацысцкай акупацыі (кастрычнік 1944 г.) — рэдактар цэнтральнага органа КПГ газеты «Рызаспастыс», а з 1947 года — яе галоўны рэдактар. У чэрвені 1948 года і лютым 1949 года ваенны суд прыгаварыў Глезаса да смяротнага пакарання, аднак у выніку пратэстаў з боку грамадскасці Грэцыі і ўсяго свету смяротны прысуд быў заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. У 1951 годзе знаходзіўся ў зняволенні, быў абраны дэпутатам парламента, але грэчаскія ўлады анулявалі яго дэпутацкі мандат. У ліпені 1954 года пад націскам дэмакратычных сіл Грэцыі быў вызвалены. З ліпеня 1956 года — сакратар Адзінай дэмакратычнай левай партыі (Эда), у 1956—59 гадах — дырэктар яе друкаванага органа газеты «Аўгі». 5 снежня 1958 года быў арыштаваны, у ліпені 1959 года адданы суду па ілжывым абвінавачванні ў «садзейнічанні шпіянажу» і асуджаны да 5 гадоў турмы і 4 гадоў ссылкі. У кастрычніку 1961 года абраны дэпутатам парламента, але ўлады анулявалі яго мандат. Пад ціскам шырокага міжнароднага руху быў вызвалены з-за кратаў 15 снежня 1962 года. У красавіку 1967 года падчас дзяржаўнага перавароту быў арыштаваны органамі ваеннай хунты. Да красавіка 1971 года знаходзіўся ў зняволенні.

Узнагароды

Зноскі

  1. Manolis Glezos // ČSFD — 2001.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Εφυγε από τη ζωή ο Μανώλης Γλέζος
  4. https://www.eldiario.es/internacional/Muere-Manolis-Glezos-partisano-Acropolis_0_1011399452.html Праверана 30 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Фенікса
Катэгорыя·Антыфашысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Геолагі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Грэцыі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Грэцыі
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Палітыкі Грэцыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуністы Грэцыі