wd wp Пошук:

Манарскі заліў

Манарскі заліў на карце

Манарскі заліў — заліў у Індыйскім акіяне, абмежаваны ўзбярэжжам вострава Цэйлон, паўднёва-усходнім узбярэжжам паўвострава Індастан і ланцугом астраўкоў, скал і водмеляў Адамаў мост. З’яўляецца часткай Лакадзіўскага мора. Злучаецца Полкскім пралівам з Бенгальскім залівам. Каля берагоў мелкаводны, у цэнтральнай частцы глыбіня да 1335 м. Упадаюць рэкі Тамбарапарані з узбярэжжа Індыі і Аруві-Ару з узбярэжжа Шры-Ланкі). Акваторыя падзелена паміж Індыяй і Шры-Ланкай. Галоўныя порты Тутукудзі (у штаце Тамілнад, Індыя) і Каломба (Шры-Ланка).

Насяляе каля 3600 відаў флоры і фауны, што робіць заліў адным з самых багатых прыбярэжных рэгіёнаў у Азіі. Добра вядомы як крыніца жэмчугу, крыніцай якога з’яўляецца вустрыца Pnictada radiata. На тэрыторыі Манарскага заліва ў 1986 годзе створаны нацыянальны парк, які ў 1989 годзе абвешчаны біясферным запаведнікам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геаграфія Шры-Ланкі
Катэгорыя·Геаграфія Таміл-Наду
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Залівы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Залівы Індыі