wd wp Пошук:

Малік Дзіав

Малік Дзіав (фр.: Malick Diaw, нар. 1979, Сегу) — малійскі ваенны і палітычны дзеяч. Адзін з лідараў ваеннай хунты, якая арганізавала дзяржаўны пераварот у жніўні 2020 года[2].

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў Нацыянальнае ваеннае вучылішча акадэміі ў Каці, а крыху пазней — Агульнавайскавую ваенную школу ў Кулікора[3]. Пасля стаў намеснікам дырэктара нацыянальнага ваеннага вучылішча Каці і адначасова падначаленым Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі ў 3-м ваеннай акрузе[4].

У якасці артылерыйскага афіцэра з 2013 да 2017 год удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць ісламарадыкалаў і туэргскіх паўстанцаў[3].

18 жніўня 2020 года ў вайсковых падраздзяленнях пачаліся ўзброеныя выступленні, якія прывялі да звяржэння прэзідэнта Ібрагіма Бубакара Кейта[5]. Дзіав быў адным з арганізатараў і кіраўнік бунту. Пасля яго прызначаіл часовым віцэ-прэзідэнтам. У кастрычніку таго ж года Дзіав адыграў ключавую ролю ў перамовах з Эканамічнай супольнасцю заходнеафрыканскай дзяржаў аб адмене санкцый[2][6].

5 снежня 2020 года ён быў абраны старшынёй Нацыянальнага пераходнага савета, часовага заканадаўчага органа[6].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.jeuneafrique.com/1088529/politique/mali-ce-quil-faut-savoir-sur-malick-diaw-piece-maitresse-de-la-junte-a-la-tete-du-cnt/
  2. 1 2 Mali’s Malick Diaw to head National Transition Council. BBC News (5 снежня 2020).
  3. 1 2 Aïssatou Diallo Mali : ce qu’il faut savoir sur Malick Diaw, pièce maîtresse de la junte à la tête du CNT (фр.) . Jeune Afrique (9 снежня 2020).
  4. Mali Coup d’État: The soldiers who brought down IBK. The Africa Report (20 жніўня 2020).
  5. Mali’s interim legislature elects Malick Diaw as president. Africanews (5 снежня 2020).
  6. 1 2 Au Mali, le colonel Malick Diaw élu à la tête du Conseil national de transition (фр.) . France 24 (5 снежня 2020).
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Малі
Катэгорыя·Ваенныя Малі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя