wd wp Пошук:

Мальфета

Мальфе́та (італ.: Molfetta) — горад-порт у Апуліі, за 25 км на поўнач ад Бары, на беразе Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 57 510 чал. (2022). Мясцовыя жыхары гавораць мальфецкім дыялектам.

Мальфета была адным з галоўных цэнтраў Сіцылійскага каралеўства. У ваколіцах горада шмат старажытных дазорных вежаў.

Пасля аблогі французамі ў 1529 годзе Мальфета заняпала, потым вярнулася да жыцця з ажыўленнем адрыятычнага суднаходства ў XIX стагоддзі.

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны правінцыі Бары
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Апуліі