wd wp Пошук:

Малыя Шчарбінічы

Малыя Шчарбінічы (руск.: Малые Щербиничи) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Шчарбініцкага сельскага паселішча. Размешчана за 20 км на паўднёвы ўсход ад Злынкі, за 3 км на паўднёвы ўсход ад сяла Вялікія Шчарбінічы. Насельніцтва — 324 чалавека (2010).

Дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка. Плаціна і вялікая сажалка на рацэ Вазе.

Гісторыя

Згадваецца з першай паловы XVII стагоддзя як слабада Шчарбініцкая, у складзе Чолхаўскай воласці; казацкага насельніцтва не мела. З 1712 года згадваецца як прыхадское сяло з храмам Свяціцеля Мікалая (не захаваўся).

З другой паловы XVII стагоддзя да 1781 года ўваходзіла ў Тапальскую сотню Старадубскага палка (таксама называлася Новыя Шчарбінічы); затым у Навамесцкім, Навазыбкаўскім1809) павеце (з 1861 года — адміністрацыйны цэнтр Малашчарбініцкай воласці, з 1923 у Злынкаўскай воласці). У XIX стагоддзі дзейнічаў бурачнацукровы завод; у канцы XIX стагоддзя была адкрыта земская школа.

У 19291932 гг. у складзе Чуравіцкага раёна, у 19321939 гг. — у Навазыбкаўскім раёне, затым у Злынкаўскім, пры часовым скасаванні якога (19591988) — ізноў у Навазыбкаўскім. З 1919 года да 1930-х гг. і ў 19892005 гг. з’яўлялася цэнтрам Малашчарбініцкага сельсавета; паміж гэтымі перыядамі — у Вялікашчарбініцкім сельсавеце.

Гады 1859 1892 1901 1926 1979 1989 2002 2010
Насельніцтва 809 1001 1054 1032 398 480 380 324

Вядомыя асобы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Злынкаўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96