Малы́я Сурві́лішкі — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на захад ад горада Паставы, каля вёскі Сурвілішкі, у басейне ракі Камайка.
Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб’ём вады 0,33 млн м³. Плошча вадазбору 135 км².
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на ўсходзе пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Поўнасцю зарастае. Праз возера цячэ рака Камайка, якая злучае яго з возерам Вялікія Сурвілішкі.