wd wp Пошук:

Малыя Матыкалы

Малы́я Матыка́лы[1] (трансліт.: Malyja Matykaly, руск.: Малые Мотыкалы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 16 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Вялікія Матыкалы.

Насельніцтва

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Матыкалы. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1897 годзе працаваў млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ““Заходні”.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Матыкальскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы