wd wp Пошук:

Малая ромбападобная цягліца

Тапаграфія правай малой ромбападобнай цягліцы.

Мала́я ро́мбападо́бная цяглі́ца (лац.: m. rhomboideus minor) — парная плоская шырокая цягліца другога слоя цягліц спіны, якая знаходзіцца пад трапецападобнай цягліцай паміж лапаткамі і мае выгляд плоскай шырокай ромбападобнай пласціны. Пачынаецца ад васцяватых адросткаў двух ніжніх шыйных пазванкоў і замацоўваецца да медыяльнага краю лапаткі. Вялікая і малая ромбападобныя цягліцы нярэдка аддзяляюцца адна ад адной толькі невялікай злучальнатканкавай праслойкай.

Функцыя

Цягліца набліжае лапатку да пазваночнага слупа па касой лініі, якая накіроўваецца да сярэдзіны і ўверх.

Кровазабеспячэнне

Цягліца забяспечваецца крывёю папярочнай артэрыі шыі, надлапаткавай артэрыі, задніх міжрабровых артэрый (лац.: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores).

Інервацыя

Цягліца інервуецца дарсальным нервам лапаткі (лац.: n. dorsalis scapulae) праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: CIV—CV.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цягліцы спіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле