wd wp Пошук:

Вялікая ромбападобная цягліца

Тапаграфія правай вялікай ромбападобнай цягліцы.

Вялі́кая ро́мбападо́бная цяглі́ца (лац.: m. rhomboideus major) — парная плоская шырокая цягліца другога слоя цягліц спіны, якая знаходзіцца пад трапецападобнай цягліцай паміж лапаткамі і мае выгляд плоскай шырокай ромбападобнай пласціны. Пачынаецца ад васцяватых адросткаў чатырох верхніх грудных пазванкоў. Пучкі яе накіроўваюцца латэральна і крыху ўніз і замацоўваюцца да медыяльнага краю лапаткі.

Функцыя

Цягліца крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр.

Кровазабеспячэнне

Цягліца забяспечваецца крывёю папярочнай артэрыі шыі, надлапаткавай артэрыі, задніх міжрабровых артэрый (лац.: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores).

Інервацыя

Цягліца інервуецца дарсальным нервам лапаткі (лац.: n. dorsalis scapulae) праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: CIV—CV.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Цягліцы спіны