wd wp Пошук:

Макс Гублер

Макс Гублер (26 мая 1898, Цюрых — 29 ліпеня 1973, Цюрых) — швейцарскі мастак.

Біяграфія

Макс Гублер быў сынам жывапісца. Два яго старэйшыя браты Эдуард (1891—1971) і Эрнст (1895—1958) таксама былі мастакамі. Пераехаў у Берлін у 1920 годзе. З 1923 па 1927 год ён жыў у асноўным на востраве Ліпары, дзе напісаў шмат карцін. З 1930 па 1937 год жыў у Парыжы, а потым вярнуўся ў Цюрых.

Эксперыментаваў з рознымі сучаснымі стылямі, пакуль не выпрацаваў свой асабісты яркі стыль пейзажнага жывапісу на Ліпары. Пазней ён звярнуўся да абстракцыі, але працягваў выкарыстоўваць яркія колеры. У 1956 годзе ён зрабіў серыю пастэльных ілюстрацый да «Стары і мора» Эрнэста Хэмінгуэя. У яго позніх творах пераважаюць больш цёмныя колеры.

Яго работы дэманстраваліся ў многіх галерэях. У 1963 годзе ў Ленбаххаўсе ў Мюнхене прайшлі выставы яго работ і ў 1969 годзе ў Музеі мастацтваў у Берне. Пасля яго смерці ў 1975 годзе ў Цюрыхскім кунстхаўсе адбылася рэтраспектыва.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху