wd wp Пошук:

Максім Грэк

Максі́м Грэк (свецкае імя — Міхаі́л Трыво́ліс, грэч.: Μιχαήλ Τριβώλης; каля 1470, г. Арта, Грэцыя — 12 снежня 1555) — пісьменнік-публіцыст, перакладчык, багаслоў.

Жыццё

Адукацыю атрымаў у Фларэнцыі. Пастрыгся ў манахі і жыў на Афоне, адкуль у 1516 годзе па запрашэнні вялікага князя Васіля III прыбыў у Маскву для выпраўлення і перакладу грэчаскіх кніг.

За збліжэнне з царкоўнай апазіцыяй асуджаны на саборах 1525 і 1531, у 1525—51 гг. вязень манастырскіх турмаў.

Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквою (1988).

Творчасць

Літаратурная спадчына Максіма Грэка — «словы», публіцыстычныя артыкулы, пропаведзі, філасофскія і багаслоўскія разважанні, пераклады. Яны вызначаюцца вобразным выкладаннем і эмацыянальнасцю стылю, іх мова кніжная, са складанымі сінтаксічнымі зваротамі.

Выступаў супраць хцівасці, бязлітаснасці і багацця царкоўных феадалаў («Аповесць страшная і варта памяці і пра дасканалае манаскае пражыванне», «Слова, якое падрабязней выкладае, з жалем, беспарадкі і бясчынствы цароў і ўлад апошняга жыція», «Размова розуму з душою», «Слова пра пакаянне» і іншыя).

Аўтар прац па фанетыцы («Пра грэчаскія галосныя і зычныя, пра склады, пра надрадковыя знакі грэчаскія і славянскія»), прасодыі («Аб прасодыі»), граматыцы. Яго праца «Тлумачэнні імёнам па алфавіце» — галоўная крыніца для больш позніх рускіх азбукоўнікаў.

Творы Максіма Грэка былі шырока вядомы на Беларусі. «Канон малебен…» уваходзіў у кнігу Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620). «Слова на лацінаў» і «Пахвальнае слова да святых апосталаў Пятра і Паўла» былі выдадзены ў Магілёве (1625).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рускія праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Прападобныя Рускай Царквы
Катэгорыя·Памерлі ў 1556 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1470 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Эпір
Катэгорыя·Памерлі ў 1555 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1475 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову