wd wp Пошук:

Максімільян Станіслаў Рыла

Максіміліян Станіслаў Рыла (польск.: Maksymilian Stanisław Ryłło; 31 снежня 1802, в. Падароск, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня — 17 чэрвеня 1848) — філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Біяграфія

Паходзіў са збяднелай шляхты. Скончыў павятовую школу і Полацкую езуіцкую акадэмію са званнем магістра філасофіі. 3 1820 вучыўся ў Віленскім універсітэце. У сувязі з выгнаннем езуітаў з Расіі вучобу прадоўжыў у Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў званне прафесара філасофіі. 3 1833 святар. Упершыню даследаваў руіны старажытнага Вавілона і ахвяраваў музею Ватыкана багатую калекцыю археалагічных знаходак. У 1837 абраны ў Папскую археалагічную акадэмію і Арыенталагічнае таварыства Францыі. У 1839 на Блізкім Усходзе, адкрыў у Бейруце Каталіцкую акадэмію («Collegium Asiaticum», 1841), у 1875 акадэмія пераўтворана ў Бейруцкі ўніверсітэт Св. Іосіфа. У 1841-43 на Мальце, надрукаваў каментарыі да выдання заснавальніка ордэна езуітаў Ігнація Лаёлы «Духоўныя практыкаванні». 3 1844 рэктар Рымскага калегіума, з 1846 апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі ў Хартуме.

Зноскі

  1. 1 2 Maksymilian Stanisław Ryłło // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Каталіцкія місіянеры
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Судане
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Італіі
Катэгорыя·Філосафы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каіры
Катэгорыя·Езуіты
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня