wd wp Пошук:

Майсей Мендзелевіч Смірын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірын. Майсей Мендзелевіч Смірын (4 лістапада 1895, Дзісна — 20 мая 1975, Масква) — навуковец-гісторык.

Біяграфія

У Дзісне атрымаў першапачатковую адукацыю, закончыў гімназію. Працаваў загадчыкам РАНА на Смаленшчыне, адначасова з’яўляўся выкладчыкам у працоўнай школе. У 1921 годзе паступіў у Смаленскі інстытут народнай адукацыі, потым пераводзіцца на факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. Прадоўжыць адукацыю ў Расійскай Акадэміі навук і аспірантуры на кафедры ўсеагульнай гісторыі. Паспяхова закончыўшы яе, працаваў у 1930—1934 гадах выкладчыкам усеагульнай гісторыі ў педагагічным інстытуце ў г. Горкі.

У 1935—1940 гадах узначальвае кафедры ўсеагульнай гісторыі ў Маскоўскім педінстытуце імя У. I. Леніна і педінстытуце імя К. Лібкнехта. У 1937 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аграрныя адносіны ў паўднёва-заходняй Германіі ў XV—XVI стст.» 3 1938 года з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. 3 1938 года працуе дацэнтам, з 1946 года — прафесарам кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе абараняе доктарскую дысертацыю «Томас Мюнцэр і Вялікая сялянская вайна ў Германіі». 3 гэтага года ён з’яўляецца адказным сакратаром навуковага зборніка «Сярэднія вякі».

Навуковая дзейнасць

Першыя навуковыя артыкулы з’явіліся ў 1927 годзе. Асноўная тэма навуковай дзейнасці была прысвечана гісторыі рэфармацыі і сялянскай вайны ў Германіі XVI стагоддзя. У шматлікіх навуковых часопісах друкаваліся яго артыкулы, прысвечаныя гісторыі Германіі XVI ст.

У 1947 г. выходзіць фундаментальная праца «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцэра і Вялікая сялянская вайна», якая затым была перакладзена і выдадзена на польскай, нямецкай і 5-я глава на італьянскай мовах. У 1952 годзе выходзіць кніга «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй», якая таксама была перакладзена на нямецкую мову. Асобнай брашурай у ГДР выйшла «Гістарыяграфія Вялікай сялянскай вайны».

З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Германіі, у разнастайных энцыклапедыях як у СССР, так і за мяжой. Прымае ўдзел у напісанні і рэдагаванні шэрагу падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў. Адна з апошніх кніг «Да гісторыі ранняга капіталізму ў Германіі» выйшла ў 1969 г.

Узнагароды

У 1947 годзе за высокія навуковыя дасягненні быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй 2-й ступені, а ў ГДР атрымаў ганаровае званне доктара філасофіі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Смирин Моисей Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак