wd wp Пошук:

Майсей Карлавіч Гардон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардон. Майсей Карлавіч Гардон (1905—1984) — беларускі ўрач-тэрапеўт, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільне ў 195 годзе. Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе[2].

Да вайны працаваў ардынатарам у адной з клінік г. Вільні. Ад пачатку вайны да 1943 года знаходзіўся ў яўрэйскім гета. У складзе ўзброенай групы, вырваўшыся з гета ў 1943 годзе, патрапіў у партызанскі атрад імя Кутузава «Знішчальнік», у красавіку 1944 года прызначаны ўрачом брыгады імя Даватара[2].

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе спачатку працаваў загадчыкам Куранецкага райздраўаддзела, а затым да 1949 года працаваў галоўным урачом абласной бальніцы ў г. Вілейцы. Далей, каля 20 гадоў, быў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Вілейскай ЦРБ[2]. Арганізаваў працу клініка-дыягнастычнай лабараторыі і адзінага на той час электракардыяграфічнага кабінета ў вобласці[3].

Памёр у 1984 годзе[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; гарманальная тэрапія; клінічная лабараторная дыягностыка; электракардыяграфія[4].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Гордон, Моисей Карлович (кандидат медицинских наук)
  2. 1 2 3 4 ИСТОРИЯ МЕДИЦИНЫ ВИЛЕЙЩИНЫ (руск.)
  3. Гордон, Моисей Карлович (кандидат медицинских наук) (руск.)
  4. Гордон, Моисей Карпилевич (кандидат медицинских наук ; внутренние болезни ; 1905—1984) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Кардыёлагі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў