wd wp Пошук:

Майсей Барысавіч Сокал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сокал. Майсей Барысавіч Сокал (5 кастрычніка 1904, г. Жмерынка, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 8 сакавіка 1975) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую тэатральную студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 года ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і галоўную ролю). З 1949 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1948 года.

Творчасць

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхалагічнай дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам.

Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна[en]» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома[ru]» паводле Г. Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца[ru]», «Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага), Шпрых («Маскарад[ru]» М. Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М. Горкага) і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жмэрынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы