wd wp Пошук:

Майкл Сата

Майкл Чылуф’я Сата (англ.: Michael Chilufya Sata; 6 ліпеня 1937[3] — 28 кастрычніка 2014, Лондан) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.

Сата з’яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з’яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.

На працягу 2014 года сур’ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1062823761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Michael Sata // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «China’s stake in Zambia’s election», BBC, 19 September 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Замбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Замбіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Замбіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Агастынью Нету
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе