wd wp Пошук:

Мазендэранцы

Мазендэранцы, або мазандэранцы (маз. Tapərsi bənevar) — іранамоўны народ, які жыве на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мазендэран (прыкаспійскі Іран), у IX—XII стст. вядомай як Табарыстан. Па культуры і быту блізкія да персаў. Мазандэранская мова адносіцца да заходнеіранскай падгрупы іранскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. Па рэлігіі — мусульмане-шыіты. Займаюцца земляробствам (рыс, пшаніца), якое ў прыбярэжных раёнах спалучаецца з рыбалоўствам, а ў горах — з жывёлагадоўляй. У горных раёнах напаўаселае насельніцтва захоўвае некаторыя перажыткі племяннога ладу (найбуйнейшыя плямёны — гадыкулахі і палані).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Ірана
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Іранскія народы