«Мае думкі ціхія» (укр.: «Мої думки тихі») — украінская трагікамедыя 2019 года з нешаблонным гумарам ўкраінскага рэжысёра Антоніа Лукіча.
«Думкі» — гісторыя пра вечныя каштоўнасці, праблему бацькоў і дзяцей. У яе цэнтры — украінец Вадзім, якога маці не пускае на працу ў Канаду, але ж ён вельмі жадае эміграваць. Перажыванні, эмоцыі, думкі Вадзіма і яго маці — тое, што разумеюць ва ўсіх краінах і сем’ях, якія бачылі вялікія хвалі эміграцыі.
Гэта глыбокая камедыя, якая пакідае ў сэрцы смутак і дае глебу для разваг[1].