wd wp Пошук:

Мадрыдскі метрапалітэн

Мадрыдскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Madrid) — сістэма ліній метрапалітэна і лёгкага метро ў сталіцы Іспаніі Мадрыдзе і некалькіх гарадах-спадарожніках (Арганда-дэль-Рэй, Хетафэ, Алькаркон, Леганес, Масталес). Адкрыты 17 кастрычніка 1919 г.. Належыць па развіцці да ліку найбольш дынамічных у свеце, цяпер займае 6-е месца па працягласці ў свеце і 2-е месца ў Еўропе (пасля лонданскага).

На 2011 год мелася 324 км пуцей (92 % пад зямлёй), 13 падземных ліній і 3 лініі лёгкага метро, 326 станцый (288 падземныя станцыі і 38 станцый лёгкага метро) і 1594 адзінак рухомага складу (у тым ліку 1059 маторных вагонаў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Транспарт Мадрыда
Катэгорыя·Метрапалітэны Іспаніі