wd wp Пошук:

Маджапахіт

Гісторыя Інданезіі
Храналогія

Маджапахі́т (індан.: Majapahit) — сярэдневяковая дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі з цэнтрам на востраве Ява (12931527 гг.).

Гісторыя

Да канца XIII ст. на ўсходзе Явы сфарміраваўся шэраг дзяржаўных утварэнняў, якія фармальна залежалі ад імперыі Шрывіджая, аднак вялі з ёю барацьбу за незалежнасць. Адным з іх было невялікае княства, заснаванае Джаякатвангам, выхадцам з Кедыры ў мясцовасці Маджапахіт вакол сучаснага Травулана. Яго сваяк Радэн Віджая (памёр у 1309 г.) выкарыстаў у 1293 г. паход манголаў на Яву, каб адасобіцца ад Кедыры і Сінгасары. Важную ролю ў умацаванні яго ўлады адыгралі шлюбныя дагаворы з іншымі гаспадарамі Явы і Суматры.

У 1336 г. фактычная ўлада апынулася ў руках ваеннага і палітычнага дзеяча Гаджа Мада (каля 12901364 гг.), які выкарыстаў дынастычны крызіс і сімпатыі фармальнай валадаркі Трыбхуваны для здзяйснення асабістых планаў знешняй экспансіі. Ён падпарадкаваў суседнія раёны Усходняй Явы, Балі, некалькі астравоў на ўсход ад іх, дробныя дзяржавы Паўднёвай Суматры. У 1347 г. ім была заваявана саслабленая Шрывіджая. У 1357 г. Гаджа Мада атрымаў бліскучую перамогу над заходнеяванскай дзяржавай сундаў. У бітве пры Бубаце загінула ўся сям’я сундскіх манархаў. Аднак жорсткасць ваеннага лідара стала зачэпкай для канфлікта з раджам Хаямам Вурукам (13501389 гг.). Гаджа Мада быў адхілены ад улады і памёр пры невядомых абставінах. Тым не менш, ваенная палітыка самога Хаяма Вурука таксама не адрознівалася мяккасцю. У 1377 г. ён жорстка задушыў паўстанне на Суматры, у 1399 г. — у Сінгапуры. Гэта выклікала масавае перасяленне продкаў малайцаў на паўвостраў Малака і пашырэнне сярод іх мусульманскага ўплыву.

Пасля смерці Хаяма Вурука дзяржава была аслаблена новай хваляй дынастычнай барацьбы. У 1474 г. яна аказалася падзеленай на дзве часткі. Гэта спрыяла ўмацаванню Малакскага султаната, які манапалізаваў гандаль з арабамі, Індыяй і Кітаем, а ў канцы XV ст. дамогся адкрыцця для сваіх гандляроў партоў поўначы Явы. На самой Яве таксама пашыраўся ўплыў мусульман. У 1527 г. раджа Маджапахіта быў разгромлены султанам яванскага порта Дэмак. Дзяржава Маджапахіт канчаткова распалася.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Азіі
Катэгорыя·Гісторыя Усходняга Тымора
Катэгорыя·Зніклі ў 1527 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гісторыя Явы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Малайзіі
Катэгорыя·1293 год у Азіі
Катэгорыя·Старажытны Усход
Катэгорыя·З’явіліся ў 1293 годзе