wd wp Пошук:

Магнус Вісландэр

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вісландэр. Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сландэр (шведск.: Hans Einar Magnus Wislander, нар. 22 лютага 1964, Гётэбарг, Швецыя) — знакаміты шведскі гандбаліст, двухразовы чэмпіён свету, 4-разовы чэмпіён Еўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. У 2000 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі гандболу быў прызнаны найлепшы гандбалістам планеты ў XX стагоддзі[2]. Завяршыў гульнявую кар’еру ў 2005 годзе.

Кар’ера

Клубная

На клубным узроўні Магнус Вісландер выступаў за «Рэдбергслідс» з роднага Гётэбарга з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 гады, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісландэр двойчы выйграваў Кубак ЕГФ (1998, 2002), а ў 2000 годзе гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клуб саступіў іспанскай «Барселоне».

У складзе «Рэдбергслідса» Вісландэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003), а ў складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Германіі (1994—1996, 1998—2000).

Міжнародная

Усяго за зборную Швецыі ў 1985—2004 гадах Вісландэр правёў 384 матчы (найбольш сярод шведскіх ігракоў)[3] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім больш за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісландэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швецыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісландэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым яго вынікам сталі 9 галоў у браму Іспаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сіднеі (перамога Швецыі 32:25).

Узнагароды

У 1990 годзе Магнус Вісландэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам года.

Зноскі

  1. Magnus Wislander // Кіль — 1904. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Турчина — лучшая гандболистка века // Коммерсантъ. — 20-06-2000. — № 109. — С. 15.
  3. Elit Herrar Stora Grabbar (шведск.)  (pdf). Праверана 9 лютага 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Ігракі ГК Кіль
Катэгорыя·Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Гандбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па гандболе
Катэгорыя·Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Ігракі ГК Рэгбергслідс
Катэгорыя·Гандбалісты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года