wd wp Пошук:

Магдэбургскі водны мост

Магдэбургскі водны мост (ням.: Kanalbrücke Magdeburg, водны шлях цалкам называецца Wasserstraßenkreuz Magdeburg) — водны мост у Германіі, які злучае два важныя каналы: Канал Эльба-Хафель і Сярэднегерманскі канал, праз яго ажыццяўляюцца зносіны з індустрыяльным раёнам — далінай Рура.

Мост знаходзіцца за 10 км на поўнач ад цэнтра Магдэбурга. На правым беразе Эльбы каля моста знаходзіцца населены пункт Хоэнвартэ.

Даўжыня моста — 918 метраў.

Упершыню ідэя будаўніцтва такога моста выказвалася яшчэ ў 1919 годзе, і да 1938 года суднапад’ёмнік Ротэнзэе і быкі моста былі гатовыя. Аднак будаўніцтва адкладалася падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Пасля таго, як Германія была падзелена ў пачатку халоднай вайны, будаўніцтва было адкладзена на нявызначаны тэрмін урадам ГДР. З аб’яднаннем Германіі яго ўзвядзенне зноў зрабілася прыярытэтнай задачай.

Будаўніцтва пачалося ў 1997 годзе і было завершана праз шэсць гадоў (у кастрычніку 2003 года). На яго было затрачана каля паўмільярда еўра 68 000 м³ бетону і 24 000 т сталі.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Водны транспарт у Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Масты Германіі
Катэгорыя·Водныя масты