Магдалыніўскі раён[1] (укр.: Магдалинівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Магдалыніўка[1] (укр.: Магдалинівка).
Утвораны ў 1925 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 33591 чалавек, плошча — 1599 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 21 сельскага саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 57 сёлаў.